Аўтар дзесяткаў артыкулаў у мясцовым і рэспубліканскім перыядычным друку, у якіх закранаюцца пытанні гісторыі і культуры Віцебшчыны. Часта друкаваўся на старонках бюлетэня “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі”.
У 1950-я гг. адшукаў 19 негатываў на шкле, якія зрабіў штатны фатограф імператарскай археалагічнай камісіі І. Чысцякоў. На іх, напрыклад, былі зафіксаваны здымкі некаторых Барысавых камянёў, крыж Еўфрасінні Полацкай і інш. Усе негатывы маюць надзвычайную каштоўнасць, бо ў 1930-я гг. здымкі былі знішчаны. Адыграў пэўную ролю ў прызнанні 974 г. як года легендарнага заснавання Віцебска княгіняй Вольгай.
Падтрымаў даследчыка Міколу Ермаловіча ў час афармлення ім беларускай гістарычнай канцэпцыі.
(Півавар, М. В. Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы ХХ - пачатку ХХІ ст. : бібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. - Мінск: Кнігазбор, 2010. - 372 с. )