Даследваў гісторыю абароны Полацка летам 1941 г., вызвалення горада ў 1944 г. Збіраў ўспаміны ўдзельнікаў баёў, мемуарную літаратуру. На аснове гэтых крыніц падрыхтаваў артыкулы для кнігі “Памяць” г. Полацка, газеты “Сцяг камунізма”. Аўтар-укладальнік кніг “Палачане – Героі Савецкага Саюза” (1990), “Героі-полочане” (1992). Аўтар буклета “Ганаровыя грамадзяне г. Полацка” (1972). Аўтар шэрагу артыкулаў ў мясцовай і рэспубліканскай прэсе, у якіх прапагандаваў гісторыю Полацка і яго традыцыі.
(Півавар, М. В. Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы ХХ - пачатку ХХІ ст. : бібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. - Мінск: Кнігазбор, 2010. - 372 с. )