ВІЛЬЧЫНСКІ
Іван Сцяпанавіч

6 лютага 1912 г., в. Зялёнка Полацкага пав. – 1 студзеня 1999 г., г. Полацк

краязнаўца, ветэран Вялікай Айчынай вайны
Скончыў Кіеўскае ваеннае вучылішча сувязі, Ленінградскую вайсковую акадэмію сувязі імя С. Будзённага (1941).
Ва УС СССР служыў з 1934 па 1958 г., пасля вайны працаваў у Кемераўскім вучылішчы сувязі. Пасля выхаду ў адстаўку працаваў у арганізацыях сувязі на Полаччыне.
Узначальваў няштатны аддзел ваенна-патрыятычнага выхавання ў полацкай газеце “Сцяг камунізму”. Склаў кароткую гісторыю сувязі Полаччыны. Даследваў жыццёвыя лёсы асобаў, у гонар якіх названы вуліцы Полацка, аддаючы перавагу ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.
Аўтар шэрагу артыкулаў у газеце “Сцяг камунізму” пад рубрыкай “Вуліцы нашага горада”, прысвечаных ветэранам-удзельнікам Другой сусветнай вайны.

(Півавар, М. В. Краязнаўцы Віцебшчыны другой паловы ХХ - пачатку ХХІ ст. : бібліяграфічны даведнік / М. В. Півавар. - Мінск: Кнігазбор, 2010. - 372 с. )

  1. Дзеля жыцця на зямлі // Сцяг камунізму. – 1978. – № 73. – С. 2
  2. Радаснае свята вызвалення // Сцяг камунізму. – 1978. – № 103. – С. 2
  3. Незабыўная сустрэча // Сцяг камунізму. – 1979. – № 102. – С. 2
  4. Дзеля жыцця на зямлі: [Сушкоў] // Сцяг камунізму. – 1979. - № 142. – С. 3
  5. На ўсё жыццё // Сцяг камунізму. – 1980. – № 7. – С. 2
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website